Лепшага настаўніка года выбіралі ў Брагіне

Автор: | 21.01.2020

   Другі этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2020” прайшоў у суботу ў раённым доме культуры. За званне лепшага змагаліся восем чалавек.

Дыпломы трэцяй ступені атрымалі настаўнік матэматыкі гімназіі г.п. Брагіна Уладзімір Кот і настаўніца рускай мовы і літаратуры Камарынскай СШ Ганна Туманава.

Дыпломы другой ступені атрымалі настаўнік геаграфіі Хракавіцкай СШ Андрэй Смалянчук і выхавальніца санаторных ясляў-сада г.п. Брагіна Наталля Брэгід.

 

Дыплом першай ступені атрымала выхавальніца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Брагіна Ганна Бельч
анка.

 

 

 

Прыз сімпатый гледачоў атрымаў настаўнік хіміі Мікуліцкай СШ Яўген Уласенка.