Прадстаўнікі раённай улады завіталі з навагоднімі віншаваннямі да дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці

Автор: | 31.12.2019

У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Васяновіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна Яшчанка сёння завіталі ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Вядома, з віншаваннямі і падарункамі.

Выхаванцы і супрацоўнікі ўстановы падрыхтавалі для гасцей святочную канцэртную праграму: танцавалі, спявалі, расказвалі вершы.