«Гавары са мной па-беларуску»

Автор: | 03.12.2019


29 лiстапада 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыi «Мікуліцкая сярэдняя школа» прайшоў раённы конкурс рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску».

Мерапрыемства праводзілася з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, павышэння агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміравання спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўлення здольных і лінгвістычна адораных дзяцей.