Райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прыняў удзел у акцыі “Збяром партфель першакласніку”

Автор: | 21.08.2019

Напярэдадні новага навучальнага года школьны ранец ад Брагінскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі атрымаў Раман Манжос.

Дабрачынная акцыя “Збяром партфель першакласніку” пачалася 1 жніўня і ў ліку першых, хто далучыўся да яе – райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. З надыходзячым Днём ведаў будучага першакласніка павіншавала лідар прафсаюзнага руху Валянціна Яшчанка, пажадала хлопчыку поспехаў у вучобе, творчых дасягненняў і ўручыла рукзак з наборам канцылярскіх прыналежнасцяў.

Роман з цікавасцю пазнаёміўся з “начынкай” партфеля. Тут ёсць і сшыткі, і алоўкі, і фарбы, і пластылін. Бацькі тым часам паклапаціліся аб адзенні і абутку для сына, які пойдзе ў першы клас, і той з гонарам заявіў, што да школы гатовы. Дырэчы, Рома, выхоўваецца ў мнагадзетнай сям’і. Старэйшыя брат і сястра ўжо школьнікі.